Муха - пяюха      

/младшая группа/

05

             Жыла-была муха-пяюха. Мела яна каляску і камароў. 

             Запрэгла муха-пяюха камароў у  каляску ды

             паехала на пагулянку.

             Едзе яна дарогаю, едзе шырокаю - бяжыць мышка.

                 Мышка мыла мылам нос Пі-пі-пі, пі-пі-пі

                 Мыла вушы, мыла хвост  Пі-пі-пі, пі-пі-пі

                 Мыла так, што стала белай i ад шчасця мыла з’ела Гам!

Мышка - Добры дзень, пані! Як пані зваць-велічаць?

Муха - Я муха-пяюха. А ты хто?

Мышка - А я па паліцах скрабатуха.

Муха- Сядай, паедзем разам.

07

Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю - скача жабка:

Скачуць, скачуць дзве лягушкі Ква-ква-ква, ква-ква-ква

Улыбаюцца друг-дружке Ква-ква-ква, ква-ква-ква

Адкрываюць рот-лавушку Гам-гам-гам, гам-гам-гам.

Жабка - Добры дзень панове! Як вас зваць-велічаць?

Муха - Муха-пяюха

Мышка - Па паліцах скрабатуха. А ты хто?

Жабка - А я па сажалках рагатуха.

Муха і мышка - Сядай, паедзем разам.

Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю - сядзіць на галінцы ваверка.

Ваверка - Добры дзень панове! Як вас зваць велічаць?

Муха - Муха-пяюха

Мышка -Па паліцах скрабатуха

Жабка - Па сажалках рагатуха. А ты хто?

Ваверка - А я па елках скакуха.

Усе разам - Сядай, паедзем разам.

05

Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю - бяжыць заяц.

Заяц - Добры дзень панове! Як вас зваць-велічаць?

Муха - Муха-пяюха

Мышка - Па паліцах скрабатуха.

Жабка - Па сажалках рагатуха.

Ваверка - Па елках скакуха. А ты хто?

Заяц - А я праз дарогу скок.

Усе разам - Сядай, паедзем разам.

Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю - ідзе воўк.

За грыбамі па дарожцы  Дзеткі ў лес прыйшлі

Пад зяленаю бярозай  Падбярозавік знайшлі.

Ой, воўк прыбягаў I дзетак напужаў.

Воўк - Добры дзень панове! Як вас зваць-велічаць?

Муха - Муха-пяюха

Мышка - Па паліцах скрабатуха.

Жабка - Па сажалках рагатуха.

Ваверка - Па елках скакуха.

Заяц - Праз дарогу скок. А ты хто?

Воўк - А я галодны воўк. Усіх вас паем.

Пачулі гэта камары і ўзмылі ўвысь з каляскай. А галодны воўк паляскаў зубамі ды і пайшоў далей ні з чым. 

05 04 09